BE RU EN

Навукоўцы назвалі прадукт, які робіць нас разумнейшымі

  • 28.12.2016, 10:46

Група амерыканскіх даследчыкаў выявіла, як даступны ўсім прадукт паляпшае працу мозгу.

Навукоўцы высветлілі, што яечны бялок з'яўляецца незаменным прадуктам для арганізма чалавека, піша newsyou.info.

Ён умацоўвае мышцы, а таксама адказвае за кантроль узроўню цукру ў крыві, не аказваючы пры гэтым уплыву на інсулін, што ўласціва салодкім прадуктам.

Акрамя таго, у бялку ўтрымліваюцца нікацінавая кіслата, якая аптымізуе працу мозгу, і вітамін К, які спрыяе паляпшэнню памяці і вываду таксінаў з печані. Разам з тым навукоўцы перасцерагаюць ад празмернага ўжывання яек, бо гэта можа негатыўна адбіцца на здароўі.

Апошнія навіны