BE RU EN

Здалі нервы: берасцеец разбіў на мяжы забароненую гарэлку

  • 28.12.2016, 10:04

Мужчына вёз алкаголь з Польшчы, але ў яго была «перавага» - ад лішняга ён вырашыў пазбавіцца.

Мужчыну аштрафавалі за тое, што ён разбіў на мяжы 8 бутэлек спіртнога.

Жыхар Берасцейскай вобласці ўвозіў алкаголь праз «зялёны калідор» - у яго была відавочная «перавага»:

- Спрабуючы ўхіліцца ад адказнасці за недэклараванне тавару, ён разбіў у рэжымнай зоне восем бутэлек з алкагольнымі напоямі, - паведаміла прэс-служба Гарадзенскай рэгіянальнай мытні.

Парушальнік быў прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці паводле ч. 1 арт. 23.32 КаАП («Парушэнне рэжыму ў пунктах пропуску праз дзяржаўную мяжу Рэспублікі Беларусь»).

Апошнія навіны