BE RU EN

У Менску ўсталявалі «першую ў свеце разумную навагоднюю елку»

  • 26.12.2016, 12:26

Навагодняя ёлка «са штучным інтэлектам» з'явілася ў беларускай сталіцы.

Стваральнікі сцвярджаюць, што дрэва «валодае машыннай свядомасцю», распазнае голас, адказвае на пытанні, кіруецца праз інтэрнэт і камандамі галасавых асістэнтаў ад Apple і Google, піша tut.by.

Навагодняя елка створана спецыялістамі кампаніі «Наатэхніка», якая займаецца перспектыўнымі распрацоўкамі ў вобласці «разумнага» дома. Прататып унікальнай «разумнай» елі усталяваны ў мультымаркеце бытавой тэхнікі «Віцязь» (Куйбышава, 69).

Паведамляецца, што першая ў свеце навагодняя елка са штучным інтэлектам можа кіравацца праз каманды галасавых асістэнтаў Apple і Google.

«Уключыць гірлянды можна камандамі для Siri або з дапамогай галасавога асістэнта Google. Акрамя гэтага елка мае ўласнае кіраванне голасам, умее слухаць і адказваць на пытанні і нават лаянку, ведае, колькі часу засталося да Новага года», — сказаў дырэктар кампаніі Ігар Чаўлытка.

Акрамя таго, уключаць і адключаць гірлянды на ёй можа любы жыхар краіны седзячы дома за святочным сталом, на спецыяльнай старонцы.

Апошнія навіны