BE RU EN

Billboard паведаміў магчымую прычыну смерці Джорджа Майкла

  • 26.12.2016, 9:21

Гвалтоўная смерць спевака выключаная.

Папулярны часопіс Billboard, што асвятляе музычную індустрыю, назваў мяркуемую прычыну смерці брытанскага спевака Джорджа Майкла. Гэта магла быць сардэчная недастатковасць, паведамляе РІА «Новости».

Джордж Майкл памёр у сябе дома ва ўзросце 53 гадоў. Паліцыя паведаміла, што «падазроных абставінаў» у інцыдэнце няма.

Свае спачуванні з нагоды смерці музыкі ўжо выказалі яго калегі Элтан Джон, Марк Ронсан, Ліам Галахер, Раян Адамс, а таксама мэр Лондана Садзік Хан і лідар брытанскай апазіцыі Джэрэмі Корбін.

Мэнэджар спевака Майкл Ліпман паведаміў, што музыканта знайшлі «мірна ляжачым у ложку». З ягоных слоў, гвалтоўная смерць спевака выключана. Пры гэтым ён дадаў, што версія аб сардэчнай недастатковасці стала для яго нечаканасцю.

Апошнія навіны