BE RU EN

Кабзон павінен быў ляцець у Сірыю на Ту-154, які разбіўся

  • 25.12.2016, 20:29

Са слоў расейскага спевака, ён не змог далучыцца, бо мусіў ляцець на лячэнне.

Расейскі спявак і першы намеснік старшыні камітэта Дзяржаўнай думы РФ у культуры Іосіф Кабзон павінен быў ляцець у Сірыю разам з ансамблем імя Аляксандрава. Пра гэта ён распавёў агенцтву ТАСС.

Са слоў Кабзона, ён шматкроць выступаў з гэтым ансамблем, і 14 снежня яго прасілі паляцець у Сірыю разам з ім. Ён не змог далучыцца, бо мусіў ляцець на лячэнне.

Расейскі спявак назваў авіякатастрофу Ту-154 вялікай трагедыяй для вайсковай аўдыторыі і адзначыў, што гатовы зноў выступіць для расейскіх вайскоўцаў у Сірыі, калі яму прапануюць.

Сёння, 25 снежня, міністэрства абароны РФ паведаміла, што пры выкананні планавага пералёту з аэрадрома Адлера (Сочы, РФ) пасля ўзлёту знікла адзнака з радыёлакацыйных радараў самалёта Ту-154.

У ведамстве ўдакладнілі, што на борце зніклага ТУ-154 знаходзіліся расейскія вайскоўцы, артысты ансамбля імя Аляксандрава і прадстаўнікі расейскіх СМІ, якія ляцелі павіншаваць з Новым годам вайскоўцаў РФ на сірыйскай авіябазе «Хмеймім». Неўзабаве міністэрства абароны РФ заявіла, што абломкі зніклага з радараў пасля ўзлёту ў Сочы самалёта ТУ-154 былі знойдзены ў Чорным моры.

Паводле апошніх звестак, ратавальнікі выявілі ў Чорным моры цела 10 загінулых. Усяго на борце знаходзіліся 92 чалавекі. Пошукавыя работы доўжацца.

Апошнія навіны