BE RU EN

У Гародні ў ДТЗ загінуў ксёндз Тадэвуш Вышынскі

  • 24.12.2016, 10:35

Смяротная аварыя адбылася 23 снежня пад 17.00 на вуліцы Белуша ў Гародні.

Пра гэта паведамляе Hrodna.life.

Паводле папярэдняй інфармацыі, кіроўцу Volkswagen Golf стала дрэнна за стырном, у выніку чаго на закругленні дарогі аўтамабіль выехаў за межы праезнай часткі і рэзнуўся ў дрэва. У выніку ДТЗ кіроўца быў заціснуты ў салоне аўтамабіля. З пакарабачанага самахода яго даставалі ратавальнікі. З сур'ёзнымі траўмамі ён быў дастаўлены ў шпіталь.

Як паведамляе grodnensis.by, кіроўцу VW выратаваць не ўдалося. Ім быў ксёндз Тадэвуш Вышынскі, прафесар Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гародні.

Ксёндз Тадэвуш Вышынскі нарадзіўся ў 1930 годзе пад Беластокам. Асноўную філасофскую і тэалагічную адукацыя атрымаў у Кракаве, спецыяльную ў Варшаве, Любліне і Парыжы.

У Гародні пачаў працу ў 1992 годзе. Цягам усіх гэтых гадоў ён выкладаў дагматычную тэалогію і спевы ў гарадзенскай Вышэйшай духоўнай семінарыі.

Апошнія навіны