BE RU EN

Фотафакт: у Маскве ўжо ў XVII стагоддзі былі перакладчыкі з беларускай мовы

  • 23.12.2016, 19:17

Пра гэта гаворыцца ў копіі штатнага раскладу Пасольскага загаду Маскоўскага царства.

Карыстальнік Facebook Уладзімір Палівач апублікаваў копію штатнага раскладу Пасольскага загаду (так тады называлася Міністэрства замежных спраў) Маскоўскага царства.

Сярод пераліку, як бачым, згадваецца і перакладчык з беларускай мовы.

«Беларусцамі» ў Маскоўскай дзяржаве жыхароў усходняй Беларусі, пераважна Смаленшчыны і Віцебшчыны, сталі называць з пачатку XVII стагоддзя.

Апошнія навіны