BE RU EN

Супраць следчых СК распачата 5 крымінальных спраў

  • 23.12.2016, 9:33

За 2016 год, старшыня Следчага камітэта Беларусі Іван Наскевіч распачаў пяць крымінальных спраў у дачыненні да шасці супрацоўнікаў СК.

Пра гэта ён распавёў 22 снежня ў эфіры тэлеканала АНТ.

«Так атрымліваецца, што наша прафілактычная праца, накіраваная на супрацьдзеянне карупцыі, не прывяла да чаканага эфекту», - адзначыў кіраўнік СК.

Іван Наскевіч таксама прынёс прабачэнні за сваіх супрацоўнікаў і паабяцаў працягваць працу «па ачышчэнню сваіх шэрагаў».

Апошнія навіны