BE RU EN

Вярхоўная Рада адклікала Саўчанку з ПАРЕ

  • 22.12.2016, 15:42

Галасаванне праходзіла ў адсутнасць самой Надзеі Саўчанкі.

Вярхоўная Рада Украіны адклікала пазафракцыйную народную дэпутатку Надзею Саўчанку са складу дэлегацыі парламента ў Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы.

Адпаведную пастанову №5572 падтрымалі 237 народных дэпутатаў, паведамляе «Гордан».

Нагадаем, 7 снежня народная дэпутатка Украіны Надзея Саўчанка таемна сустрэлася ў Менску з верхаводамі «ДНР» і «ЛНР» Захарчанкам і Платніцкім. Са словаў самой Саўчанкі, сустрэча была неабходная для паскарэння працэсу абмену палоннымі з абодвух бакоў.

Апошнія навіны