BE RU EN

Пуцін будзе ў Новы год глядзець свой зварот праз тэлевізар

  • 21.12.2016, 19:59

Са слоў прэс-сакратара прэзідэнта РФ, Пуцін будзе адзначаць Новы год «як усе».

Прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін сустрэне Новы год у коле сваёй сям'і і сяброў. Пра гэта ў інтэрв'ю тэлеканалу «МІР» распавёў прэс-сакратар прэзідэнта Дзмітрый Пяскоў, паведамляе РБК.

Паводле ягоных слоў, прэзідэнт сустрэне Новы год «традыцыйна — з роднымі, блізкімі, сябрамі». «Як усе адзначаюць», — дадаў ён.

Таксама Пуцін «будзе, вядома», глядзець свой зварот на тэлевізіі, заявіў Пяскоў у адказ на адпаведнае пытанне.

У мінулым годзе Уладзімір Пуцін таксама сустракаў Новы год у коле родных і сяброў. «Будзе сустракаць дома, з роднымі і блізкімі, традыцыйна», — удакладніў тады Пяскоў.

Апошнія навіны