BE RU EN

У Менску затрымалі лекара, які «незаконна выводзіў з запою»

  • 21.12.2016, 9:51

Супрацоўнікі наркакантролю затрымалі 35-гадовага лекара аднаго са сталічных медыцынскіх цэнтраў.

Пра гэта паведамляе прэс-служба Менгарвыканкама.

Лекар афіцыйна працаваў у медыцынскім цэнтры і займаўся вывадам людзей з запою, а неафіцыйна браў «заказы на зняцце пахмелля». Пры правядзенні гэтай працэдуры выкарыстоўваўся медыкамент «Дыязепам», які валодае псіхатропным эфектам.

«Супрацоўнікі медыцынскага цэнтра не ведалі аб такім занятку калегі», — адзначылі ў міліцыі.

Мужчына быў затрыманы на адным з візітаў па вуліцы Шчарбакова. Падчас асабістага ператрусу ў лекара было выяўлена і канфіскавана 8 ампул, 21 таблетка і 2 шпрыцы з псіхатропным рэчывам «Дыязепам».

Цяпер у дачыненні да яго распачатая крымінальная справа паводле частцы 1 артыкула 328 Крымінальнага кодэкса Беларусі («Незаконны абарот наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх прэкурсораў і аналагаў»). Санкцыя дадзенай частцы артыкула прадугледжвае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам да 5 гадоў.

Апошнія навіны