BE RU EN

Расея значна скарачае пастаўкі нафты ў Беларусь

  • 20.12.2016, 18:58

Экспарт нафты ў Беларусь мяркуецца на ўзроўні 18 мільёнаў тон супраць запланаваных 24 мільёнаў.

Са слоў афіцыйнага прадстаўніка кампаніі «Транснафта» Ігара Дзёміна ў гэтым годзе расейская старана паставіць у Беларусь на шэсць мільёнаў тон нафты менш, чым было запланавана, паведамляе ТАСС.

Агулам за год экспарт у Беларусь плануецца на ўзроўні 18 мільёнаў тон супраць запланаваных 24 мільёнаў тон.

«У другім паўгоддзі 2016 года ў Беларусь ішлі меншыя аб'ёмы, бо пастаўкі ў сярэдзіне года змяніліся, і замест запланаваных 24 млн тон за год атрымалася 18 млн тон», — сказаў Дзёмін.

Ён нагадаў, што на першае паўгоддзе пакуль запланавана паставіць у Беларусь 4,5 млн тон нафты.

Апошнія навіны