BE RU EN

З Новага года значана вырастуць кошты газу і ацяплення

  • 20.12.2016, 18:12

Зацверджаныя тарыфы на жыллёва-камунальныя паслугі на 2017 год.

Савет міністраў пастановай ад 16 снежня 2016 года №1035 зацвердзіў тарыфы на некаторыя тыпы жыллёва-камунальных паслуг на 2017 год, паведамляе БелТА.

Згодна з дакументам, кошт цеплаэнэргіі будзе павялічаны на 17% да Br15,6098 за 1 Гкал. На аналагічны адсотак для насельніцтва вырасце кошт прыроднага газу ў ацяпляльны перыяд.

Кошт электраэнергіі, згодна з дакументам, не павялічыцца.

«Аплаты насельніцтва, разлічаныя паводле субсідаваных дзяржаўных тарыфах (коштах), гранічныя сумы выдаткаў і сумы кампенсацыі жыллёва-камунальных паслуг насельніцтвам, прадугледжаныя пастановай, будуць падвышаныя сумай, эквівалентай $5 у разліку на сям'ю з трох чалавек, якая жыве ў двухпакаёвай кватэры агульнай плошчай 48 кв. м, пры нарматыўным спажыванні жыллёва-камунальных паслуг», - растлумачылі ў Міністэрстве антыманапольнага рэгулявання і гандлю.

Апошнія навіны