BE RU EN

Ранальду, Грызман і Месі - прэтэндэнты на годнасць найлепшага гульца года

  • 2.12.2016, 20:13

ФІФА апублікавала імёны трох кандыдатаў на годнасць найлепшага футбаліста свету паводле вынікаў 2016 года.

На ўзнагароду прэтэндуюць форвард мадрыдскага «Рэала» Крышціяну Ранальду, форвард «Атлетыка» Антуан Грызман і форвард «Барсэлоны» Ліянэль Мэсі.

Цырымонія ўручэння ўзнагароды адбудзецца ў Цюрыху 9 студзеня.

Нагадаем, з гэтага года прыз найлепшаму футбалісту года паводле версіі ФІФА і «Залаты мяч» зноў уручаюцца паасобна.

Апошнія навіны