BE RU EN

Фермера з Маларыты арыштавалі на два месяцы за «ўкус» ДАІшніка

  • 2.12.2016, 17:12

Аднак з улікам таго, што Мікалай Бяльчук адседзеў у СІЗА, фермер павінен выйсці на волю праз 10 дзён.

Фермера з Маларыты Мікалая Бяльчука судзіў суддзя Павел Главацкі. Суд прызнаў фермера вінаватым паводле артыкула 364 Крымінальнага кодэкса - у тым, што 9 траўня 2014 года ён укусіў інспектара ДАІ (цяпер - начальніка ДАІ Камянецкага раёна) Сяргея Неліповіча, паведамляе «Радыё Свабода».

Мікалай Бяльчук сваёй віны так і не прызнаў. З 1 лістапада ў знак пратэсту ён трымае галадоўку ў СІЗА. 29 лістапада ў выніку гэтага ён трапіў у бальніцу. Бацька Мікалая Бяльчука, Іван распавёў, што цягам галадоўкі Мікалай скінуў 18 кілаграмаў і важыць цяпер усяго 55 кілаграмаў.

Нагадаем, што гэтая гісторыя пачалася 12 кастрычніка, калі вяскоўцы з-пад Маларыты «не пазналі» міліцыю. Перашкодаю ва ўзаемаадносінах двух бакоў стала затрыманне 55-гадовага Мікалая Бяльчука, які знаходзіўся ў вышуку паводле справы аб «самаробным трактары» двухгадовай даўніны. 12 кастрычніка раніцай у вёсцы Арлянка міліцыя яго затрымала, але сваякі адправіліся наўздагон. Пагоня скончылася стральбой з табельнай зброі і яшчэ адной крымінальнай справай паводле таго ж артыкула — за гвалт у дачыненні да супрацоўніка міліцыі. На гэты раз — у дачыненні да брата затрыманага, Аляксандра.

Апошнія навіны