BE RU EN

ФІФА назвала тройку фіналістаў у барацьбе за тытул найлепшага трэнера года

  • 2.12.2016, 15:08

Уручэнне ўзнагароды адбудзецца ў Цюрыху 9 студзеня.

Міжнародная федэрацыя футбола назвала шорт-ліст прэтэндэнтаў на званне найлепшага трэнера 2016 года, піша sport-express.ru.

У тройку найлепшых трапілі: італьянец Клаўдыё Раньеры («Лестэр»), партугалец Фернанду Сантуш (нацыянальная каманда Партугаліі) і француз Зінедзін Зыдан («Рэал»).

Уручэнне прызоў пройдзе ў рамках гала-вечарыны ФІФА у Цюрыху 9 студзеня 2017 года. Тады ж будзе узнагароджаны ўладальнік прыза ФІФА за «сумленную гульню» і вызначана каманда года паводле версіі прафсаюза гульцоў ФІФПро.

Апошнія навіны