BE RU EN

Ва Украіне распачалі крымінальную справу на Ахлабысціна

  • 2.12.2016, 12:53

СБУ абвінавачвае Ахлабысціна ў дапамаганні тэрарыстам.

Служба бяспекі Украіны (СБУ) распачыла крымінальную вытворчасць у дачыненні да расейскага актора Івана Ахлабысціна. Пра гэта ў пятніцу, 2 снежня, у сябе на Facebook паведаміла прэс-сакратарка СБУ Алена Гітлянская.

«Пасля публічнай падтрымкі Ахлабысціным ідэй «расейскага свету», радаснага прывітання «расейскай вясны» ва Украіне, а таксама выказванняў на падтрымку дзейнасці тэрарыстычнай структуры «ДНР», агрэсіі супраць Украіны з боку РФ і анэксіі АР Крым... СБУ распачала крымінальную вытворчасць паводле факта ўчынення Ахлабысціным злачынства, прадугледжанага ч. 1 арт. 258-3 (стварэнне тэрарыстычнай групы або тэрарыстычнай арганізацыі) Крымінальнага кодэкса Украіны», – напісала Гітлянская.

Нагадаем, 26 кастрычніка 2014 года СБУ забараніла ўезд ва Украіну Ахлабысціну. Пазней экспэртная камісія ў пытаннях распаўсюджвання і дэманстрацыі фільмаў пры Дзяржкіно забараніла 71 фільм і серыял з удзелам Ахлабысціна. 30 лістапада верхавод «ДНР» Захарчанка ўручыў Ахлабысціну пашпарт грамадзяніна «ДНР».

Апошнія навіны