BE RU EN

Даляр і еўра ўмацаваўся перад выходнымі на таргах у Менску

  • 2.12.2016, 12:46

На валютных таргах 2 снежня даляр і еўра падаражэлі, расейскі рубель патаннеў.

Такая інфармацыя размешчана на сайце Беларускай валютна-фондавай біржы.

Так, курс даляра падняўся на 0,0076 пункта — 1,9703 беларускага рубля, а курс еўра ўмацаваўся на 0,0204 пункта — 2,1019 беларускага рубля.

А вось курс расейскага рубля страціў сёння 0,0054 пункта — 3,0717 беларускага рубля за 100 расейскіх.

Наступныя таргі на БВФБ пройдуць 5 снежня.

Апошнія навіны