BE RU EN

ЖЭСы павялічваюць паборы з менчукоў

  • 2.12.2016, 12:19

У Менску ў дамах з смеццеправодамі падаражэе паслуга вывазу адходаў.

Дыферэнцыраваныя тарыфы на вываз смецця прапануецца ўвесці ў Менску. Аб гэтым паведаміў сёння на пасяджэнні рабочай групы ў пытанні ўтрымання і добраўпарадкавання тэрыторыі Менска генеральны дырэктар Менскай гарадской жыллёвай гаспадаркі Віталь Смірноў, паведамляе БелТА.

Адпаведныя прапановы падтрыманы Міністэрствам жыллёва-камунальнай гаспадаркі, цяпер пытанне разглядаецца ў Міністэрстве антыманапольнага рэгулявання і гандлю.

Мяркуецца, што жыхары дамоў, у якіх не заварылі смеццеправоды, будуць плаціць за вываз цвёрдых камунальных адходаў больш. Такое новаўвядзенне паслужыць дадатковым «стымулам» адмовіцца ад смеццеправода.

У гэтым годзе заварылі больш за 1 тыс. смеццеправодаў у 385 дамах. Налета такія мерапрыемствы прадоўжацца. Пытанне аб заварванні смеццеправода абмяркоўваецца падчас правядзення планавых сходаў з жыхарамі або пакватэрнага апытання. Для прыняцця станоўчай пастановы неабходная згода больш за 50% уласнікаў і наймальнікаў.

Апошнія навіны