BE RU EN

Выратаваную на Прыпяці казулю назвалі ў гонар Леанарда Дыкапрыа

  • 2.12.2016, 12:01

Жывёліна правалілася пад лёд на Прыпяці.

«Самой рыбалкі мала, былі нядоўга, таму што вымаклі», — распавялі onliner.by рыбакі, якія прадставіліся Аляксандрам Сяргеевічам і Максімам Аляксеевічам.

Мужчыны прыехалі на Прыпяць і выявілі там незвычайны ўлоў. Казуля правалілася пад лёд і беспаспяхова спрабавала выратавацца. Рыбакі дапамаглі жывёле, аздобіўшы працэс бадзёрымі каментарамі. Выратаваная жывёліна ў выніку атрымала імя Леанарда. У гонар Леанарда ды капрыа, які сыграў у фільме «Тытанік».

Апошнія навіны