BE RU EN

Каталікі прывезлі ў Менск Віфлеемскі агонь

  • 18.12.2016, 20:13

У Беларусь «агонь ад нязгаснай лампады» прывезлі 17 снежня.

Скаўты-каталікі прывезлі ў Менск Віфлеемскі агонь, паведамляе «Белсат».

Ля ўваходу ў Менскі архікафедральны сабор агонь сустракаў мітрапаліт арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.

Вернікі змаглі запаліць свае свечкі ад Віфлеемскага агню, каб забраць іх дадому.

Каталіцкія скаўты прынялі Віфлеемскі агонь з рук сваіх польскіх паплечнікаў на беларуска-польскім памежным пераходзе Кузніца.

Апошнія навіны