BE RU EN

Віктар Орбан: Для бязвізавага рэжыму Украіна-ЕЗ няма перашкод

  • 17.12.2016, 11:28

Прэм'ер-міністр Вугоршчыны выказаўся за неадкладнае наданне Украіне бязвізавага рэжыму з ЕЗ

На прэс-канферэнцыі ў Брусэлі прэм'ер-міністр Вугоршчыны Віктар Орбан заявіў, што бязвізавы рэжым для Украіны з Еўрапейскім Звязам павінен быць уведзены неадкладна, паведамляе Радыё Свабода.

«Тут няма ніякіх юрыдычных перашкод і ніхто не можа супраць гэтага выступаць», - сказаў ён.

«Што фактычна робіць Еўрапейскі Звяз для Украіны без неадкладнага надання бязвізавага рэжыму?», - задаў рытарычнае пытанне Орбан сваім калегам.

24 лістапада Вугоршчына прыняла пастанову выдаваць украінскім грамадзянам нацыянальныя візы дарэмна.

Апошнія навіны