BE RU EN

Лукашэнка грунтоўна «ператрос» урад

  • 15.12.2016, 15:39

Дыктатар зноў «мяняе коней на пераправе».

Кіраўнік 15 снежня разгледзеў кадравыя пытанні.

Пра гэта паведамляе прэс-служба Лукашэнкі. Кіраўнік прызначыў:

Карпенку Ігара Васільевіча — міністрам адукацыі Рэспублікі Беларусь;

Малашку Валерыя Анатольевіча — міністрам працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь;

Курлыпу Аляксандра Міхайлавіча — намеснікам старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь;

Кухарава Уладзіміра Яўгенавіча — намеснікам старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь;

Герасімава Васіля Мікалаевіча — памочнікам Лукашэнкі — галоўным інспектарам Берасцейскай вобласці;

Ісачанку Анатоля Міхайлавіча — памочнікам Лукашэнкі — галоўным інспектарам Менскай вобласці;

Купчыну Алену Мікалаеўну — Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Аўстрыйскай Рэспубліцы, пастаянным прадстаўніком Рэспублікі Беларусь пры міжнародных арганізацыях у Вене, Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Харватыя па сумяшчальніцтве;

Падгурскага Івана Мікалаевіча — першым намеснікам міністра ўнутраных спраў — начальнікам крымінальнай міліцыі;

Гошына Уладзіміра Анатольевіча — Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Лаоскай Народна-Дэмакратычнай Рэспубліцы, Рэспубліцы Саюз М'янма і Каралеўстве Тайланд па сумяшчальніцтве;

Куптэля Дзмітрыя Георгіевіча — Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Аб'яднанай Рэспубліцы Танзанія па сумяшчальніцтве;

Латушку Паўла Паўлавіча — Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Княстве Манака па сумяшчальніцтве Пастаянным прадстаўніком Рэспублікі Беларусь пры Сусветнай турысцкай арганізацыі па сумяшчальніцтве.

Дыктатар таксама даў згоду на прызначэнне:

Канюшкі Андрэя Васільевіча — намеснікам старшыні Гомельскага аблвыканкама;

Паўлечко Алены Фёдараўны — старшынёй Мазырскага райвыканкама;

Аслюка Ігара Святаславіча — старшынём Чачэрскага райвыканкама;

Краўчанкі Алега Іванавіча — намеснікам міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь;

Гаўрычэнкі Мікалая Іванавіча — рэктарам установы адукацыі «Віцебская ордэна «Знак Пашаны» дзяржаўная акадэмія ветэрынарнай медыцыны»;

Ярашэнкі Аляксандра Рыгоравіча — кіраўніком дзяржаўнай установы «Адміністрацыя Кітайска-Беларускага індустрыяльнага парку «Індустрыяльны парк «Вялікі камень»;

Сушчынскага Вадзіма Валянцінавіча — пракурорам Віцебскай вобласці;

Корзуна Віктара Канстанцінавіча — пракурорам Гарадзенскай вобласці;

Карлюкевіча Аляксандра Мікалаевіча— намеснікам міністра інфармацыі Рэспублікі Беларусь;

Старавойтава Мікалая Міхайлавіча — намеснікам міністра юстыцыі Рэспублікі Беларусь;

Сухарукава Паўла Якаўлевіча — дырэктарам — галоўным рэдактарам рэдакцыйна-выдавецкай установы «Выдавецкі дом «Звязда».

Апошнія навіны