BE RU EN

Сёння беларусы змогуць назіраць астатнюю супэрпоўню ў 2016 годзе

  • 13.12.2016, 19:30

У Беларусі пік супэрпоўні прыпадзе на 3:05 заўтрашняй раніцы.

Уночы 14 снежня жыхары Зямлі змогуць назіраць астатнюю супэрпоўню ў 2016 годзе.

NASA сведчыць, што яна будзе настолькі зыркай, што прыглушыць сваім святлом нават метэорную плынь Гемэніды ў 10 разоў, паведамляе «Еўрарадыё».

Супэрпоўня — гэта момант найбольшага збліжэння поўнага Месяца з нашай планетай. Спадарожнік Зямлі будзе выглядаць на 14% большым і на 30% зырчэйшым.

У нашай краіне пік супэрпоўні прыпадзе на 3:05 заўтрашняй раніцы.

Апошнія навіны