BE RU EN

Навукоўцы раскрылі таямніцу «парталаў у неба»

  • 12.12.2016, 16:26

Пра «адчыненае неба» згадвалі раней у летапісах.

Фінскія, расейскія і іспанскія навукоўцы высветлілі прычыну ўзнікнення ў Астрахані ў ліпені 1670 года з'явы, названай «адчыненым небам», паведамляе lenta.ru.

У выніку ўважлівага аналізу летапіснага матэрыялу навукоўцы паказалі, што апісаны ў старажытных тэкстах аптычны феномен абумоўлены паргеліем — узнікненнем на ўзроўні Сонца вясёлкавых плям праз праламленне святла ў анізатропна арыентаваных крышталях лёду.

Раней спецыялісты меркавалі, што аптычная з'ява ўяўляе сабой палярнае ззянне, прычынай якога ў сярэдніх шыротах называўся моцны геамагнітны шторм на фоне спакойнага мінімуму Маўндэра — перыяду змяншэння колькасці сонечных плям у 1645-1715 гадах.

Аб прыродным феномене, назіраным ў раёне сучаснай Астрахані, паведамляецца ў «Паданні Пятра Залатарова». Там, напрыклад, пазначана, што «перад усёю Астраханню адчынілася неба».

Апошнія навіны