BE RU EN

Від з даху самага высокага будынка ў свеце ўразіў карыстальнікаў Сеціва

  • 11.12.2016, 22:05

Карыстальнікаў захапіў горад, што патанае ў аблоках.

Спадчынны прынц Дубая Хамдан ібн Махамед Аль Мактум на сваёй старонцы ў Instagram выклаў відэа, знятае на адной з назіральных пляцовак самага высокага будынка ў свеце — дубайскага хмарачоса Бурдж-Халіфа, паведамляе ria.ru.

На Instagram прынца падпісаныя больш як 4 мільёны карыстальнікаў, і праз некалькі дзён пасля публікацыі ролік набраў больш за 900 000 праглядаў. Падпісчыкаў захапіла места, што патанае ў аблоках, і цудоўная разнастайнасць архітэктурных формаў «перлу» арабскага свету.

Багацце маладога шэйха ацэньваецца на 18 мільярдаў даляраў. Прынцу 34 гады, і ён да гэтага часу не жанаты, што робіць яго адным з самых зайздросных кавалераў планеты.

Апошнія навіны