BE RU EN

NASA разгадала адну з найстарэйшых таямніцаў Сонца

  • 11.12.2016, 12:31

На высвятленне феномену сонечнай кароны астрафізікі патрацілі 76 гадоў.

Астраномы NASA раскрылі адну з найстарэйшых загадак Сонца, а менавіта прычыну, з якой паверхня свяціла ў 200 разоў халаднейшая, чым атмасфера вакол яго. Навукоўцы біліся над разгадкай гэтай таямніцы 76 гадоў, паведамляе выданне hronika.info.

З дапамогай адмысловай абсерваторыі IRIS астраномы NASA высветлілі прычыну, з якой карона Сонца валодае значна больш высокай тэмпературай, чым бачная паверхня зоркі. Сярэдняя тэмпература верхняга пласта Сонца складае 5,5 тысячы градусаў, у той час як атмасфера вакол зоркі награваецца ў 200 – 500 разоў мацней.

Прычына феномену хаваецца ў магнітным полі зоркі. Паводле тэорыі, яно назапашвае энэргію вакол Сонца, калі ж яе становіцца зашмат – адбываецца выбух. Так званыя «цеплавыя бомбы» і разаграваюць атмасферу вакол свяціла. Гэта значыць, прычынай звышвысокіх тэмператураў у кароне Сонца з'яўляецца выдаткаваная зоркай энэргія.

Адзначым, гэтай анамаліяй упершыню зацікавіліся астрафізікі ў 1940-я гады. Рэч у тым, што феномен супярэчыў законам фізікі, і загадка паступова стала адной з галоўных у праблематыцы астраноміі. Праз 76 гадоў гэтае пытанне нарэшце ўдалося развязаць.

Апошнія навіны