BE RU EN

Міністр эканомікі пажадаў беларусам «добрага настрою»

  • 10.12.2016, 19:59

Уладзімір Зіноўскі назваў сёлетні год няпростым для краіны.

Міністр эканомікі Уладзімір Зіноўскі ў інтэрв'ю газеце «Рэспублiка» падсумаваў, што гэты год быў няпростым для краіны:

— Не скажу, што лічбавыя вынікі 2016-га вельмі ўжо станоўчыя, хоць і ўдалося многае зрабіць. Перш за ўсё, удакладню важны момант: цяпер дынамікі да скарачэння ВУП няма.

Падчас інтэрв'ю журналіст адзначыў, што суразмоўца ні разу не ўжыў слова «чыноўнік», увесь час кажучы «кіраўнік» або «дзяржслужбоўца», піша «Салідарнасць».

— Прызнацца, мне крыху крыўдна ад таго, што сёння гэта слова ўспрымаецца як лаянка! — адказаў міністр эканомікі. — Кажуць, махнуўшы рукой: «А, гэтыя чыноўнікі!..» А ў многіх з іх па дзве вышэйшых адукацыі і больш, гэта людзі, якія рыхтуюць тыя законы і нарматыўныя акты, якія ў канчатковым выніку накіраваныя на паляпшэнне жыцця канкрэтнага чалавека і ўсяго беларускага народа. Чыноўнікі — гэта не белыя каўнерыкі, якія атрымліваюць нейкія велізарныя заробкі. Гэта слугі народа. Таму мне б вельмі хацелася, каб гэта слова перастала гучаць у зневажальным кантэксце.

Пад заслону Уладзімір Зіноўскі агучыў навагодняе віншаванне (частка якога вельмі нагадвае феерычны зварот прэм'ер-міністра Расеі Дзмітрыя Мядзведзева да крымчакоў, які ўвайшоў у аналы) для чытачоў і калегаў:

— Я хачу пажадаць усім нам добрага настрою, здароўя ў кожны дом, вялікай любові, у тым ліку і да Радзімы. Зычу добра сустрэць свята, і няхай надыходзячы год будзе прыемным ва ўсіх дачыненнях!

Апошнія навіны