BE RU EN

У нядзелю чакаецца да плюс 6 градусаў

  • 10.12.2016, 17:59

Моцны мокры снег і дождж прагназуюцца ў Беларусі 11 снежня.

У нядзелю будзе воблачна. Уначы пераважна на паўднёва-заходняй палове, а ўдзень на большай частцы тэрыторыі чакаюцца снег, мокры снег, у паўднёва-заходніх раёнах з дажджом, у дзённыя гадзіны месцамі моцны мокры снег.

У асобных раёнах магчымы слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Вецер будзе паўночна-заходні, парывісты. Тэмпература паветра цягам сутак складзе ад мінус 8 на паўночным усходзе да плюс 6 на паўднёвым захадзе, паведамляе БелТА.

Апошнія навіны