BE RU EN

Міністр эканомікі: Заробак трэба зарабіць

  • 10.12.2016, 17:41

Заробак павінен быць не «палучкай», а заробленымі грашыма, наўпрост звязанымі з прадукцыйнасцю працы.

Пра гэта ў інтэрв'ю газеце «Рэспубліка» заявіў міністр эканомікі Уладзімір Зіноўскі.

«Давайце выразна разумець: заробак павінен быць не «палучкай», а менавіта заробленымі грашыма, наўпрост звязанымі з прадукцыйнасцю працы, - сказаў міністр. - У рэальным сектары эканомікі трэба зніжаць выдаткі, павялічваючы прадукцыйнасць».

«Чалавек павінен працаваць эфектыўна і атрымліваць годную матэрыяльную ацэнку сваёй працы, а не проста «палучку», якую некаторыя прадпрыемствы налічваюць за няпоўны працоўны дзень», - падкрэсліў міністр.

Апошнія навіны