BE RU EN

У Паўднёвай Карэі тысячы людзей адзначаюць імпічмент прэзідэнта

  • 10.12.2016, 17:09

Напярэдадні прэзідэнт Паўднёвай Карэі перадала паўнамоцтвы прэм'ер-міністру краіны.

У Паўднёвай Карэі некалькі тысяч чалавек выйшлі на вуліцы і адзначаюць імпічмент прэзідэнта краіны Пак Кын Хе, паведамляе Sky News (пераклад – nn.by).

Тысячы людзей прайшлі маршам каля прэзідэнцкага палаца і сабраліся на мітынг на месцы, дзе некалькі тыдняў патрабавалі сыходу прэзідэнта ў адстаўку.

Нагадаем, учора парламент Паўднёвай Карэі абвясціў імпічмент прэзідэнта Пак Кын Хе. За імпічмент прагаласавалі 234 дэпутаты з неабходных 200. Цяпер пытанне адхілення прэзідэнта ад пасады цягам паўгода разгледзіць Канстытуцыйны суд.

Апошнія навіны