BE RU EN

Расейскі «Прагрэс» сутыкнуўся са ступенню ўласнай ракеты

  • 10.12.2016, 13:52

Прычынай аварыі касмічнага грузавіка «Прагрэс МС-04» стала пашкоджанне рухальнай ўстаноўкі.

Гэта адбылося падчас няштатнага аддзялення трэцяй ступені ракеты-носьбіта, паведаміла «Інтэрфаксу» крыніца на касмадроме.

«Пасля аддзялення карабля ад трэцяй ступені ракеты-носьбіта яе рухавік па невыяўленай прычыне не адключыўся, а працягнуў працу», — паведаміў суразмоўца агенцтва. З ягоных слоў праз гэта трэцяя ступень «стукнулася» з караблём і «крытычна пашкодзіла яго рухальную ўстаноўку».

Афіцыйнага пацверджання гэтай інфармацыі з боку Раскосмаса агенцтва пакуль не атрымала.

Ракета-носьбіт «Саюз-У» з касмічным грузавіком «Прагрэс МС-04» стартавала з касмадрома Байканур 1 снежня. На 383-й секундзе пасля старту ракеты знікла тэлеметрыя. Пазней крыніца ў ракетна-касмічнай галіне паведаміла ТАСС, што яна была пашкоджана на апошніх секундах палёту.

Карабель «Прагрэс» упаў над гарыстай мясцовасцю з вышыні 190 км. Жыхары Тувы выявілі некалькі абломкаў касмічнага грузавіка. У Цэнтры кіравання палётамі (ЦКП) ТАСС паведамілі, што аварыя адбылася праз аварыйнае адключэння рухавіка трэцяй ступені ракеты-носьбіта «Саюз-У». Аднак у ЦУПе адзначылі, што прычыны аварыі дзяржкамісія абвесціць не раней 20 снежня.

Апошнія навіны