BE RU EN

Нарэшце ў «McDonalds'е» можна паесці дранікаў

  • 1.12.2016, 18:50

Рэстарацыя хуткага харчавання парадавала беларусаў.

Цяпер у сеткі рэстарацый хуткага харчавання можна з'есці беларускія стравы.

У меню «McDonalds'а» з'явіліся «Дранікі са смятанай», а таксама «Панскі бургер са свінінай», паведамляе «Белсат».

У мінулым годзе ў адказ на запыт з нагоды беларусізацыі «McDonalds'а» кіраўніца кампаніі ў Беларусі Вікторыя Данько праанансавала «беларускамоўныя кампаніі». Перш за ўсё, меўся на ўвазе пераклад сайта на беларускую мову, але, як бачым, цяпер з'явіліся і стравы з беларускім каларытам.

Апошнія навіны