BE RU EN

Жырыноўскі зладзіў у Дзярждуме банкет з нагоды перамогі Трампа на выбарах

  • 9.11.2016, 15:57

Шампанскае пілі з пластыкавых шкляначак.

Лідар ЛДПР Уладзімір Жырыноўскі зладзіў у Дзярждуме банкет з нагоды перамогі на выбарах ЗША Дональда Трампа, паведамляе карэспандэнт РБК.

За сталом падчас перапынку сабраліся дэпутаты ад ЛДПР і журналісты. За пачастункі заплацілі 100 тысяч рублёў (блізу 1,5 тысячы даляраў), паведаміў Жырыноўскі. Сярод пачастункаў былі каўбаса, курыца, аліўе, цукеркі, шампанскае.

Амерыка цяпер будзе менш умешвацца ў чужыя справы, сказаў Жырыноўскі за сталом. «За новую ўнутраную і замежную палітыку ЗША і паляпшэнне стасункаў з Расеяй», — дадаў ён, падымаючы пластыкавую шкляначку з шампанскім.

Нагадаем, што ў выніку прайшоўшых у аўторак выбараў Дональд Трамп стане прэзідэнтам ЗША. Афіцыйныя вынікі яшчэ не падведзеныя, аднак Хілары Клінтан патэлефанавала яму і ўжо прызнала паразу.

Апошнія навіны