BE RU EN

Лукашэнка прызначыў начальніка Інстытута нацыянальнай бяспекі

  • 8.11.2016, 21:58

Новым начальнікам Інстытуту нацыянальнай бяспекі стаў Алег Сталярчук.

Дыктатар вызваліў ад пасады начальніка Інстытута нацыянальнай бяспекі Івана Каржа ў сувязі з абраннем яго «дэпутатам» «палаткі».

Начальнікам Інстытута нацыянальнай бяспекі прызначаны Алег Сталярчук. Адпаведныя ўказы правадыр падпісаў 8 лістапада, паведамляе БелТА.

У красавіку 1994 года Вышэйшыя курсы КДБ былі пераўтвораны ў Інстытут нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь, які знаходзіцца ў веданні Камітэта дзяржаўнай бяспекі.

Інстытут з’яўляецца шматпрофільнай вышэйшая навучальнай установай. У ёй функцыянуюць 12 спецыяльных кафедраў, дзейнічаюць два навукова-даследчых аддзелы і дактарантура (ад’юнктура). Навучанне праводзіцца на трох факультэтах, дзе ажыццяўляецца падрыхтоўка, перападрыхтоўка і павышэнне кваліфікацыі кадраў.

Апошнія навіны