BE RU EN

Ілон Маск: Робаты ў будучыні заменяць амаль усіх прафесіяналаў

  • 7.11.2016, 11:06

Людзі павінны навучыцца жыць у свеце, дзе ўсю працу выконваюць робаты.

Заснавальнік Tesla Motors і SpaceX Ілон Маск мяркуе, што чалавецтва чакае катастрофа, калі яно не зможа адаптавацца ў свеце, дзе вялікую частку працы будуць выконваць робаты.

Са словаў Маска, людзям «давядзецца змірыцца з тым, што іх працоўныя месцы зоймуць робаты». Ён мяркуе, што штучны інтэлект у будучыні заменіць амаль усіх прафесіяналаў, уключаючы творчыя спецыяльнасці, піша gordonua.com.

Бізнэсовец адзначыў, што ад стагнацыі чалавецтва можа выратаваць увядзенне безумоўнага базавага даходу – рэгулярных выплат кожнаму чальцу грамадства без выканання працы. Такі захад, мяркуе ён, дазволіць людзям засяродзіцца на «больш складаных, больш цікавых рэчах».

У траўні гэтага года ў СМІ з'явілася інфармацыя, што на заводзе Foxconn, дзе выраблялі ў Кітаі iPhone для карпарацыі Apple і смартфоны Samsung, скарацілі 60 тысяч работнікаў і замянілі іх на робатаў. Робататэхніка ўсё больш асвойваецца не толькі буйнымі прадпрыемствамі, але і ў такой галіне, як гатэльныя паслугі, сельская гаспадарка і іншае. Так, Японія плануе выдаткаваць $36 млн на аўтаматызацыю ферм і распрацоўку робатаў-фермераў.

Агенцтва Associated Press з ліпеня 2016 года выкарыстоўвае робатаў для напісання матэрыялаў аб матчах малодшай бейсбольнай лігі Minor League Baseball, а з пачатку 2015 год штучны інтэлект для агенцтва публікуе фінансавыя справаздачы кампаній за квартал.

Апошнія навіны