BE RU EN

ЗША размесцяць войскі за 70 кіламетраў ад мяжы з Калінінградскай вобласцю

  • 6.11.2016, 21:37

У пачатку 2017 года ў Польшчу прыбудуць першыя амерыканскія падраздзяленні, якія павінны ўмацаваць усходні фланг NATO.

Пра гэта паведамляе «Радыё Польшча» са спасылкай на Мінабароны Польшчы.

У студзені 2017 года ў Польшчу будуць перакінутыя падраздзяленні і абсталяванне бранятанкавай брыгады баявой групы (ABCT - Armored Brigade Combat Team).

На пачатковым этапе яна будзе размешчаная на тэрыторыі заходняй Польшчы, паміж гарадамі Драўска-Паморске і Жагань. Потым частка яе элементаў будзе размешчаная ў іншых рэгіёнах краіны.

У красавіку 2017 года на палігоне ў Вожышы, які размешчаны за 70 кіламетрах ад мяжы з Калінінградскай вобласцю, будзе размешчаны батальён NATO, за які адказваюць ЗША.

У сакавіку ў Польшчу будуць адпраўленыя часткі Баявой авіябрыгады, абсталяваныя верталётамі.

Амерыканскія вайскоўцы будуць знаходзіцца ў Польшчы ў рамках праграмы ўмацавання перадавой прысутнасці NATO (Enhanced Forward Presence, eFP) і амерыканскай ініцыятывы ўмацавання рэгіёну (European Reassurance Initiative, ЕRI).

ЗША накіруюць 900 вайскоўцаў, таксама на тэрыторыі Польшчы будуць знаходзіцца вайскоўцы з Румыніі і Брытаніі.

Апошнія навіны