BE RU EN

Беларусы змогуць наведваць Бразілію без віз

  • 5.11.2016, 11:37

25 лістапада 2016 года ўваходзіць у дзеянне бязвізавы рэжым паміж Бразіліяй і Беларуссю на турыстычныя паездкі да двух разоў на год агульным тэрмінам да 90 дзён.

Аб гэтым паведамляецца на старонцы бразільскай амбасады ў Беларусі.

Пагадненне паміж урадамі Беларусі і Бразіліі з чэрвеня 2016 года аб узаемным скасаванні віз было ратыфікаванае «палатай прадстаўнікоў» 5 кастрычніка.

Згодна з пагадненнем, беларусам у Бразіліі і бразільцам у Беларусі прадстаўляецца не больш за 90 дзён у год бязвізавага знаходжання. Але ўрады краін могуць замежнікам адмовіць ва ўездзе або скараціць тэрмін знаходжання на сваёй тэрыторыі для «непажаданых» грамадзян.

Апошнія навіны