BE RU EN

Пасля пасядушак з Чаргінцом п'яных пісьменнікаў забрала міліцыя

  • 30.11.2016, 19:19

Літаратары хораша адзначылі пасяджэнне лукашэнкаўскага Саюза пісьменнікаў.

Увечары 29 лістапада некаторыя сябры Саюза пісьменнікаў Беларусі былі затрыманыя супрацоўнікамі міліцыяй за з'яўленнем у грамадскім месцы ў нецвярозым стане, паведамляе naviny.by.

29 лістапада ў Менску прайшоў з'езд Саюза пісьменнікаў Беларусі, старшынём быў пераабраны Мікалай Чаргінец. Пасля з'езда ў рэстарацыі гэтэля «Вікторыя» на праспекце Пераможцаў праходзіў банкет. Вяртаючыся з бяседы, некаторыя пісьменнікі і былі затрыманыя. Сярод іх літаратар Анатоль Кудласевіч і паэт Павел Шруб.

Як распавёў Анатоль Кудласевіч на сваёй старонцы ў Фэйсбуку, у міліцыі яго пратрымалі блізу дваццаці хвілін, абшукалі, пратакол не складалі.

Выйшаўшы з міліцыі, Кудласевіч выявіў нястачу 10 рублёў, што ляжалі ў кішэні, 12 даляраў, якія літаратар насіў у пашпарце, і пальчатак.

Апошнія навіны