BE RU EN

ЦРУ апублікавала сакрэтныя мапы

  • 30.11.2016, 17:30

Мапы, да якіх мела доступ толькі вышэйшае кіраўніцтва ЗША, ахопліваюць амаль 70-гадовы перыяд гісторыі.

Амерыканская Цэнтральная выведвальная ўправа выклала ў адкрыты доступ дзясяткі некалі сакрэтных мапаў, паведамляе National Geographic (пераклад - lenta.ru).

Мапы, да якіх мела доступ толькі вышэйшае кіраўніцтва ЗША, ахопліваюць амаль 70-гадовы перыяд гісторыі. На іх пазначаныя савецкія ядзерныя ракеты на Кубе, таемныя прытулкі дыктатара Садама Хусэйна, акупацыйныя зоны Берліна ў 1945-м і іншыя.

Чырвоным на мапе адзначаная рэзідэнцыя ірацкага дыктатара
3D-мапа даліны Конар у Афганістане была створаная ў 2001 годзе
Мапа распаўсюджання глабальнага гандлю какаіну ў 1989 годзе

Акрамя таго, ЦРУ апублікавала некалькі фотаздымкаў з засакрэчаных мерапрыемстваў, на якіх прымаліся лёсавызначальныя пастановы.

Напрыклад, фота, дзе прэзідэнт ЗША Джордж Буш абмяркоўвае варыянты адказу на тэракт у верасні з тагачасным кіраўніком ЦРУ Джорджам Ценетам, начальнікам штаба Белага дома Эндру Кардам і дарадцай у нацыянальнай бяспецы Кандалізай Райс.

Мапы былі выкладзеныя ў адкрыты доступ у гонар 75-годдзя Цэнтра картаграфіі ЦРУ.

Апошнія навіны