BE RU EN

Уезд у цэнтр Менска могуць зрабіць платным

  • 30.11.2016, 15:58

ДАІ Менска разглядае пытанне аб платным уездзе ў цэнтральныя раёны сталіцы.

Пра гэта паведаміў 30 лістапада начальнік аддзела тэхнічных сродкаў і сістэм ДАІ ГУУС Менгарвыканкама Дзмітрый Навой на прэс-канферэнцыі, прысвечанай канцэпцыі гарантавання бяспекі дарожнага руху «Добрая дарога» на 2016-2020 гады, паведамляе БелТА.

«Адным з кірункаў канцэпцыі будзе абмежаванне руху асабістага транспарту ў цэнтральнай частцы Менска шляхам увядзення сістэмы платных парковак, забеспячэння прыярытэту грамадскага транспарту. Таксама разглядаюцца пытанні аб увядзенні платнага ўезду ў пэўныя зоны цэнтральнай часткі горада», - растлумачыў Зміцер Навой.

Паводле ягоных слоў, колькасць аўтамабіляў у Менску набліжаецца да крытычнай.

«Цяпер у менчукоў узровень аўтамабілізацыі - блізу 400 аўто на 1000 жыхароў, хоць горад разлічаны на 380. Калі ўзровень дасягне 420 аўтамабіляў, Менск проста спыніцца», - мяркуе Дзмітрый Навой.

Апошнія навіны