BE RU EN

Стала вядома назва новага элемента табліцы Мендзялеева

  • 30.11.2016, 14:40

Міжнародны саюз тэарэтычнай і прыкладной хіміі афіцыйна зацвердзіў назву 113-га элемента перыядычнай сістэмы хімічных элементаў.

Так, новы звышцяжкі элемент атрымаў назву «ніхоній» і сімвал Nh, паведамляе lenta.ru.

Навукоўцы распачалі працу для адкрыцця новых элементаў у верасні 2003 года, у 2004 яны ўпершыню змаглі сінтэзаваць ніхоній. Для гэтага Касукэ Марыта разам з калегамі выкарыстоўвалі лінейны паскаральнік. Даследаванне было сертыфікаванае ІЮПАК у 2015 годзе.

Назва «ніхоній» з'яўляецца вытворнай ад мясцовай назвы краіны - «Ніхон». На японскай мове гэта літаральна азначае «Краіна ўзыходзячага сонца».

Апошнія навіны