BE RU EN

«Я адпрацую»: Лукашэнка пацалаваў ордэн з рук Аліева

  • 29.11.2016, 15:03

Правіцель Азербайджана ўручыў беларускаму дыктатару ўзнагароду імя свайго бацькі.

Ільхам Аліеў узнагародзіў Лукашэнку ордэнам Гейдара Аліева. Як адзначае агенцтва БелТА, узнагароджваюць ордэнам Гейдара Аліева даволі рэдка.

«Ільхам Гейдаравіч, я табе вельмі дзякую за наша сяброўства. Павер, я гэта вельмі цаню, я адпрацую», - адзначыў дыктатар, прымаючы ўзнагароду.

Замежным грамадзянам гэтая ўзнагарода ўручаецца за «выдатныя заслугі перад Азербайджанам, за асаблівыя заслугі ў справе ўвасаблення азербайджанскай ідэі, умацавання салідарнасці азербайджанцаў усяго свету, за асаблівыя заслугі ў наладжванні палітычных, эканамічных, навуковых і культурных сувязяў Азербайджана з іншымі краінамі».

Апошнія навіны