BE RU EN

У 90% правераных аўтакрам знайшлі парушэнні

  • 29.11.2016, 10:28

Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю правяло маніторынг 36 аўтакрам.

Парушэнні ўстаноўленыя ў 34, паведаміла БелТА прэс-сакратарка МАРГ Аліна Гілевіч.

У кожным другім не выконваўся асартыментны пералік. Прадукцыя з прамінулымі тэрмінамі прыдатнасці альбо сумнеўнай якасці прапаноўвалася сельскім жыхарам у кожнай чацвёртай аўтакраме (23,5%).

У больш чым 40% аўтакрам, што падпалі пад маніторынг, выяўлена невыкананне рэжыму працы (графіка аб'езду).

У ліку іншых парушэнняў - адсутнасць цэннікаў, пакупнікам не падаецца ўся неабходная інфармацыі пра тавар, вытворцу.

Паводле вынікаў кантрольных мерапрыемстваў суб'ектаў гаспадарання, якія дапусцілі парушэнні, выдадзены рэкамендацыі іх ліквідацыі.

Апошнія навіны