BE RU EN

ТБМ прапануе стварыць беларускія гімназіі ў кожным раёне

  • 27.11.2016, 18:04

Пачаць стварэнне сеткі гімназій з беларускай мовай навучання можна з цэнтральных раёнаў Менскай вобласці.

Грамадскае аб'яднанне «Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны» прапануе Міністэрству адукацыі стварыць гімназіі з беларускай мовай навучання ў кожным раёне Беларусі. Зварот на імя міністра адукацыі Міхаіла Жураўкова быў прыняты 27 лістапада на пасяджэнні рады ТБМ, паведамляе БелаПАН.

«Стварэнне гімназій з беларускай мовай навучання ў кожным раёне нашай краіны здыме пытанне аб навучанні дзяцей на беларускай мове ў сувязі з закрыццём малакамплектных школ у вёсках, а таксама падвысіць узровень адукацыі вучняў», - гаворыцца ў звароце.

Як мяркуе у ТБМ, пачаць стварэнне сеткі беларускіх гімназій можна з цэнтральных раёнаў Менскай вобласці, да прыкладу, Стаўбцоўскага, які звязаны з жыццём і дзейнасцю класіка беларускай літаратуры Якуба Коласа, і Нясвіжскага.

Апошнія навіны