BE RU EN

У Менску праз прарыў трубы затапіла некалькі вуліц

  • 27.11.2016, 13:19

Сапраўдны вадаспад утварыўся 26 лістапада ў Менску праз прарыў трубы ў раёне вуліц Жудро і Альшэўскага.

Як паведамляе тэлеканал AНТ, аварыя адбылася ў адным з двароў, а затапіла адразу некалькі вуліц. Без вады засталіся пяць шматпавярховак.

Труба дыяметрам 30 сантыметраў пралягала на глыбіні некалькіх метраў прама ля пад'ездаў. Плынь вады падняла асфальт па баках тратуара і за некалькі хвілін разлілася ў сапраўдную раку.

Ліквідацыяй аварыі займаліся брыгады «Мінскводаканала», а таксама службы электрасетак, газу і іншых.

Апошнія навіны