BE RU EN

Жыхарка Ліды заплаціла 5 000 даляраў за «ачышчэнне арганізма»

  • 26.11.2016, 13:43

У Лідзе распачатая крымінальная справа за махлярства ў значнай суме.

Як паведамляе УУС Гарадзенскага аблвыканкама, даверлівая жанчына 1972 года нараджэння ў выніку супрацьпраўных дзеянняў невядомага пазбавілася пяцідзесяці тысяч расейскіх рублёў і амаль пяці тысяч даляраў.

Убачыўшы аб'яву з прапановай надання экстрасэнсорных паслуг з правядзеннем абрадаў, накіраваных на ачышчэнне арганізма, жанчына зацікавілася гэтай тэмай і патэлефанавала на гарачую лінію. Там яе пісьменна пераканалі, што яна прымае правільную пастанову і ёй абавязкова дапамогуць. Натхнёная кліентка пералічыла грошы асобе, якая знаходзілася на тэрыторыі «ўсходняй суседкі» і, выканаўшы сваю частку дамовы, стала чакаць на вынікаў. Час ішоў, нічога не мянялася і ашуканая звярнулася ў міліцыю.

Асоба злачынцы і іншыя абставіны высвятляюцца.

Апошнія навіны