BE RU EN

Мінабароны РФ заявіла аб маштабнай перакідцы войскаў у Беларусь

  • 24.11.2016, 18:24

Перакідка можа азначаць разгортванне ў Беларусі буйной расейскай групоўкі з мэтай агрэсіўных дзеянняў супраць Украіны ці краін Балтыі.

У 2017 годзе Міністэрства абароны Расеі плануе адправіць у Беларусь і вывезці з Беларусі 4162 вагоны з войскамі ды іншымі грузамі, сведчаць афіцыйныя тэндэрныя дакументы, піша nn.by.

У 2015 і 2016 гадах перавозкі склалі 125 і 50 вагонаў адпаведна.

У 2017 годзе ў Беларусі будуць праводзіцца маштабныя супольныя з Масквой вучэнні «Захад-2017».

«Пры распрацоўцы задумы сцэнарыя і будзе ўлічаная сітуацыя, звязаная з узмацненнем актыўнасці NATO паблізу межаў Саюзнай дзяржавы», — адзначаў міністр абароны РФ Сяргей Cяргей Шайгу ў пачатку лістапада.

Аднак запланаваны значны рост расейскіх вайсковых паставак у Беларусь выклікаў цалкам вытлумачальную ўстурбаванасць ва ўкраінскай прэсе.

Там выказваюць меркаванне, што гэта можа азначаць разгортванне ў Беларусі буйной расейскай групоўкі з мэтай агрэсіўных дзеянняў супраць Украіны або нават краін Балтыі.

Апошнія навіны