BE RU EN

Жыхар Рэчыцкага раёна абліў бензінам і падпаліў аднавяскоўца

  • 21.11.2016, 9:52

Надзвычайнае здарэнне адбылося ў вёсцы Васількоў Рэчыцкага раёна.

У Рэчыцкім раёне затрыманы мужчына, які падчас сваркі абліў бензінам і падпаліў аднавяскоўца, паведамілі ў прэс-службе МУС Беларусі.

«Здарэнне адбылося ўвечары 13 лістапада ў вёсцы Васількоў Рэчыцкага раёна. У двары свайго дома 40-гадовы вясковец падчас сваркі пасля сумеснага распівання алкаголю абліў бензінам і падпаліў 68-гадовага пенсіянера, які 18 лістапада ў шпіталі памёр», - адзначылі ў МУС.

Падазраваны затрыманы. Распачатая раней крымінальная справа паводле ч. 1 арт. 147 КК (наўмыснае прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання) перакваліфікавана на ч. 2 арт. 139 КК (забойства заведама малалетняга, састарэлага або асобы, якая знаходзіцца ў бездапаможным стане).

Апошнія навіны