BE RU EN

Апублікаваныя невядомыя дакументы ЦРУ пра Міхала Вітушку

  • 20.11.2016, 15:35

Звесткі спецслужбаў ЗША зняпраўджваюць савецкую версію аб пасляваенным лёсе дзеяча беларускага нацыянальнага руху.

У інтэрнэце з'явіліся дакументы Цэнтральнай выведвальнай управы (ЗША), у якой згадваецца кіраўнік беларускага антысавецкага руху Міхаіл Вітушка.

Іх размясціў на сваёй старонцы ў Facebook карыстальнік «Бо Яр», паведамляе «Белсат».

«Міхаіл Вітушка не загінуў у 1945-м. У тых жа рассакрэчаных дакументах ЦРУ згадваецца прозвішча Вітушка, у тым ліку ў спісах жывых на той час асоб, ёсць спасылкі на дакументы, якія пачалі складацца са жніўня 1946 года. Іх яшчэ не рассакрэцілі», – піша карыстальнік.

Некаторы час савецкая гістарыяграфія сцвярджала, што Міхаіл Вітушка загінуў 7 студзеня 1945 года падчас бою з атрадам НКВД.

Паводле звестак, атрыманых ад ягонага сына, Міхаіл Вітушка памёр 27 красавіка 2006 года.

Апошнія навіны